Главная >> Навіны Салігорска >> Хуткасць. Драйв. Адрэналін. Удзельнікаў першага этапу Кубка «Віртуозаў руля» сустракаў Салігорск

Хуткасць. Драйв. Адрэналін. Удзельнікаў першага этапу Кубка «Віртуозаў руля» сустракаў Салігорск

$ |

У Салігорску стартаваў сезон 2019 года па адной з дысцыплін аўтаспорту-Gymkhana. Месцам правядзення 1-ага этапу кубка «Віртуозаў руля» па Gymkhana стаў паркінг рынку «Кастрычніцкі». Да ўдзелу дапускаліся як прафесіяналы, так і аўтааматары. Арганізатары спаборніцтваў рэдакцыя «Автодайджеста» і партал ADT.BY абвясцілі, што ўсе ўдзельнікі спаборніцтваў могуць змагацца ў абсалютным заліку за Кубак «Віртуозаў руля». Кубак «Віртуозаў руля» праходзіць пры падтрымцы УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама.

На адкрыцці прысутнічалі кіраўнік раёна Алег Паскробка і начальнік АДАІ Барыс Луцэвіч. Ганаровыя госці ў ліку першых пратэставалі трасу, паказаўшы ўменне ў выпрабавальным заездзе. Вядучы і арганізатар турніру Анатоль Шаўчэнка падзякаваў Алегу Паскробку і Барыса Луцэвічу за падтрымку і дапамогу ў арганізацыі спаборніцтваў, уручыў ганаровыя граматы.

Што яшчэ цікавага прапанаваў турнір? Гледачы ўбачылі старты найлепшых спартоўцаў Беларусі ў гэтай дысцыпліне (усяго 17 удзельнікаў), запальныя танцы дзяўчынак з каманды «DanStart» школы чырлідынга «Эпіcenter» , а таксама цягам дня для салігарчанаў афіцыйны дылер-кампаніі «Рэдмотарс»" арганізаваў тэст-драйв мадэльнага шэрагу Сузукі і Міцубісі. Самыя актыўныя заўзятары атрымалі невялікія прызы ад спонсараў спаборніцтваў. Турнір атрымаўся відовішчным і драйвавым. Балельшчыкі, хто сочыць за спаборніцтвамі не першы год, убачылі ўладальнікаў кубкаў папярэдніх гадоў. Як растлумачылі арганізатары, выбар дысцыпліны аўтаспорту-Gymkhana, быў зроблены даўно і апраўдана. Гэта можна назваць хуткасным манеўраваннем, аўтаслаламам. Гэта прыцягвае ўвагу гледачоў, бо хочацца бачыць нешта новае і відовішчнае. Арганізатары пастаянна знаходзяцца ў пошуках абнаўленняў, ўводзяць новыя элементы на трасе, каб зрабіць з кожнага этапу сапраўднае аўтаспартыўнае шоу.

Print Friendly, PDF & Email