Главная >> Навіны Салігорска >> Ура! На выхадныя можна ў лес! Забарона знята!

Ура! На выхадныя можна ў лес! Забарона знята!

$ |

Сіноптыкі абяцаюць на выхадныя цёплае і сонечнае надвор'е, таму загадзя можаце планаваць выезды на прыроду, назапасіцца шашлыкамі і іншымі патрэбнымі рэчамі для пікніка. Тым больш што ў Салігорскім раёне знята забарона на наведванне лясоў. Багатыя ападкі, якія прайшлі на тэрыторыі ўсёй рэспублікі, стабілізавалі пажаранебяспечную абстаноўку. На сайце Мінлясгаса http://www.mlh.by/maps/map.php размешчана Інтэрактыўная карта, па якой можна адсочваць зняцце абмежаванняў у раёнах. На дадзены момант на тэрыторыі Рэспублікі такіх рэгіёнаў няма. Значыць, ніякіх перашкод і штрафных санкцый не прадбачыцца. Застаецца толькі памятаць аб правілах паводзін у лесе.

Print Friendly, PDF & Email