Главная >> Новости региона >> Уводзіцца забарона на лоўлю сома

Уводзіцца забарона на лоўлю сома

$ |

У мэтах захавання рыбных рэсурсаў і стварэння спрыяльных умоў для ўзнаўлення рыбы згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства ў рыбалоўных угоддзях устаноўлены забароны на сома звычайнага. З 31 мая па 01 ліпеня, з 1 лістапада па 31 сакавіка, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях – з 19 мая па 20 чэрвеня, з 1 лістапада па 31 сакавіка.

 

Парушэнне гэтага правіла караецца штрафам (Частка 1 артыкула 15.35 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях) у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь. А шкода, нанесеная навакольнаму асяроддзю, пакрываецца на падставе такс, устаноўленых Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, у трайным памеры за кожную рыбу, незалежна ад вагі і памеру. Такім чынам, "кошт" кожнага сома, вылаўленага ў забаронены перыяд, складзе дванаццаць базавых велічынь.

Аматарам прыроды паведамляем тэлефон "гарачай лініі" Салігорскай міжраённай інспекцыі: 8 (0174) 22-21-56. Па гэтым тэлефоне просім паведамляць аб фактах браканьерства і парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства.

Мікалай Новік, намеснік начальніка Салігорскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Print Friendly, PDF & Email