Главная >> Навіны Салігорска >> Апошні званок у СШ №2 г. Салігорска: фотарэпартаж

Апошні званок у СШ №2 г. Салігорска: фотарэпартаж

$ |

Пабывалі карэспандэнты "Шахцера" і на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным апошнему званку, у сярэдняй школе №2 г. Салігорска. Школьная лінейка прайшла ў неверагодна кранальнай атмасферы. Дарэчы, у гэтым навучальным годзе, апошні званок ва ўстанове адукацыі празвенеў для 24 навучэнцаў.

 

Школьнае свята атрымалася добрым і яркім. Было шмат песень і танцаў, кветак і ўсмешак, вершаў і паветраных шароў. Са словамі да выпускнікоў школы звярнуліся родныя педагогі і бацькі, а таксама спецыяльна запрошаныя госці мерапрыемства. Адным з самых пацешных момантаў свята можна назваць тое, як дзеці віншавалі сваіх старэйшых таварышаў. Ну, а самым відовішчным стаў, вядома ж, момант запускання паветраных шароў у неба - сімвал таго, што школьнікі развіталіся са сваім дзяцінствам. Па старай добрай школьнай традыцыі выпускнікі правялі першакласнікаў у школу за парты, пажадаўшы ім поспехаў у вучобе. Больш падрабязную інфармацыю аб атмасферы ўрачыстай лінейкі ў сярэдняй школе №2 г. Салігорска і самых яркіх фрагментах мерапрыемствы - у нашым фотарэпартажы.

 

  

 

Print Friendly, PDF & Email