Главная >> Навіны Салігорска >> Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка атрымала перамогу ў рэспубліканскім конкурсе

Салігорская раённая цэнтральная бібліятэка атрымала перамогу ў рэспубліканскім конкурсе

$ |

Калектыў Салігорскай раённай цэнтральнай бібліятэкі зноў радуе сваімі высокімі дасягненнямі. У гэты раз ён перамог у XХVII рэспубліканскім конкурсе «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры».


Як паведамляецца на сайце Салігорскай раённай цэнтральнай бібліятэкі, усе супрацоўнікі вельмі стараліся, каб падаць матэрыял арыгінальна і цікава, уклалі шмат працы, душэўнага цяпла.

Што ж, іх надзеі цалкам апраўдаліся. У намінацыі» «За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы» калектыву прысуджана першая прэмія.

 

Віншуем калектыў з заслужанай перамогай і жадаем новых дасягненняў!

Print Friendly, PDF & Email