Главная >> Навіны Салігорска >> Палеазойская эра-новыя знаходкі салігорскіх шахцёраў

Палеазойская эра-новыя знаходкі салігорскіх шахцёраў

$ |

 На Чырвонаслабодскім рудніку РУ-2 работнікі выявілі яшчэ аднаго ракоскорпиона. Дакладней, скамянелыя астанкі членістаногага палеазойскай эры (каля 350 млн. гадоў). Уважлівасць машыніста горных выемочных машын Сяргея Малочка і горнарабочага ачышчальнага забою Вячаслава Ракаўца дазволіла зрабіць яшчэ адзін неацэнны падарунак геолагам. Падобныя знаходкі ўжо былі. Упершыню фрагменты старажытных арганізмаў знайшлі ў 1976 годзе на РУ-2, Затым у 80-х гадах, 2002, 2006, 2008 і ў 2012 гадах. Не ўсё ўдалося захаваць. Але сярод экспанатаў музея Працоўнай Славы ААТ «Беларуськалій» ёсць закамянелыя ракоскорпионы, якія ўдалося, так бы мовіць, закансерваваць. Самы вялікі экзэмпляр, знойдзены ў салігорскіх шахтах, дасягае 34-х см. Новая знаходка сціплей – усяго 6 см.

Print Friendly, PDF & Email