Главная >> Навіны Салігорска >> Лімітаваную калекцыю адзення пад брэндам «Soligorsk» ад ААТ «Беларуськалій» можна набыць і ў нашым горадзе

Лімітаваную калекцыю адзення пад брэндам «Soligorsk» ад ААТ «Беларуськалій» можна набыць і ў нашым горадзе

$ |

Кампанія «Беларуськалій» да II Еўрапейскіх гульняў выпусціла ў продаж тавары пад уласным рэгіянальным брэндам «Soligorsk».  Вопратку, шакалад ручной працы, сувеніры і наборы спецый цяпер можна набыць у нашым горадзе. Павільён размясціўся на пляцоўцы каля гасцініцы «Алеся».

Распрацоўкай абмежаванай калекцыі адзення пад брэндам "Soligorsk" займаліся сумесна з беларускім дызайнерам Юліяй Латушкінай (дызайнерам-распрацоўшчыкам параднай алімпійскай формы для беларускай дэлегацыі на XXXI Алімпійскіх гульнях у Рыа (Бразілія) і формы для II Еўрапейскіх гульняў у Мінску). Унікальнасць прадстаўленых тавараў у тым, што яны распрацаваны для кожнага рудаўпраўлення кампаніі «Беларуськалій». Колькасць вырабаў у калекцыі абмежаваная і адпавядае глыбіні руднікоў.

Акрамя адзення пад брэндам «Soligorsk» прадстаўлены і іншыя спадарожныя тавары, якія могуць стаць прыемным і арыгінальным падарункам з Салігорска. Напрыклад, спецыяльна для Салігорска і гасцей горада звараная і пастаўлена ў продаж партыя крафтавага піва «Soligorsk», прыгатаванага з двума гатункамі хмеля і соллю па спецыяльным рэцэпце. Піва «Soligorsk» прадаецца таксама ў фармаце падарункавых набораў з брэндаваным куфлем. А яшчэ найсмачны шакалад у арыгінальным выкананні, арэшкі ў шакаладнай глазуры і фірмовай упакоўцы, наборы спецый з соллю, здабытай на прадпрыемстве і іншая сувенірная прадукцыя. Прыходзьце і набывайце памятныя сувеніры і падарункі для сябе і сваіх блізкіх.

Print Friendly, PDF & Email