Главная >> Навіны Салігорска >> Без гарачай вады. Адрасы, даты, прычыны

Без гарачай вады. Адрасы, даты, прычыны

$ |

Жыхарка г. Салігорска звярнулася ў рэдакцыю з праблемай – па вул. Паркавай адсутнічае гарачая вада. За тлумачэннямі наша выданне звярнулася ў цеплавыя сеткі СГУПП «ЖКГ «Комплекс». Як паведамілі ў прыёмнай арганізацыі, гарачае водазабеспячэнне будзе адсутнічаць з 22 па 26 ліпеня 2019 года ў дамах № 11,13,15,17,19 па вул. Паркавай, а таксама завулак Паркавы № 3 і праезд Паркавы № 5 з 8.00 да 17.00. Прычына - рамонт цеплавых сетак на ўчастку ад ТК-18 да ТК-22. Падрадная арганізацыя - СУ-149 ААТ «Будтрэст № 3 Ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі». Адпаведнае распараджэнне за нумарам 152-Р было прынята 18.07.2019 г.

Таксама будзе адсутнічаць гарачае водазабеспячэнне па адрасах вул. Набярэжная 24 б, 25, 27, 28; вул. Паркавая 6,8,10,12,14,16 а и праезд Паркавы 24, але толькі 22 і 23 ліпеня 2019 года з 8.00 да 17.00.

Print Friendly, PDF & Email