Главная >> Навіны Салігорска >> У Салігорскім раёне аб'яўлены новы конкурс. Гэтым разам ён прысвечаны ўборачнай кампаніі

У Салігорскім раёне аб’яўлены новы конкурс. Гэтым разам ён прысвечаны ўборачнай кампаніі

$ |

У Салігорскім раёне аб'яўлены новы конкурс па культурным суправаджэнні і абслугоўванні ўборачнай кампаніі 2019 года. Мэта праекта «Жніво-2019»  - уцягванне прафсаюзнага актыву работнікаў ДУК «Культурна-дасугавы цэнтр Салігорскага раёна» і ДУК «Салігорская раённая Цэнтральная бібліятэка» ў падрыхтоўку, арганізацыю і правядзенне культурна-масавых мерапрыемстваў для працаўнікоў вёскі, а таксама стымуляванне дзейнасці выязных інфармацыйна-канцэртных брыгад у рамках уборачнай кампаніі.

Першыя творчыя калектывы ўжо павіншавалі працаўнікоў сельскай гаспадаркі з пачаткам уборачнай гарачай пары. Практыка выязных канцэртаў не новая. Штогод работнікі культуры рыхтуюць невялікія праграмы для тых, хто працуе ў палях. Творчыя перапынкі ў працы, увага і павага да цяжкай працы, па словах хлебаробаў, падымаюць настрой і даюць зарад бадзёрасці на ўвесь працоўны дзень.

Арганізатарамі конкурсу выступілі ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі Салігорскага РВК, СРО «Беларускага прафсаюза работнікаў культуры», інфармацыі, спорту і турызму», ДУК «Культурна-дасугавы цэнтр Салігорскага раёна» і ППА ДУК «Культурна-дасугавы цэнтр Салігорскага раёна», а таксама ДУК «Салігорская раённая Цэнтральная бібліятэка» і ППА ДУК «Салігорская раённая Цэнтральная бібліятэка».

Усяго ў конкурсе заяўлена чатыры намінацыі: «Песняй дакрануцца да жніва», «Каравай Салігоршчыны ў творчасці вянка», «Бібліятэка – героям жніва» і «Гонар культуры – гонар жніва». Пераможцаў чакаюць дыпломы і каштоўныя падарункі ад прафсаюзнай арганізацыі. Вынікі конкурсу падвядуць у верасні 2019 года.

Print Friendly, PDF & Email