Главная >> Навіны Салігорска >> Ордэны Маці ўручылі ў Салігорску

Ордэны Маці ўручылі ў Салігорску

$ |

Нараджэнне дзіцяці — гэта радасць для бацькоў. Але выхаваць сапраўднага грамадзяніна, неабыякавага члена грамадства — гэта адказная і сур'ёзная справа. А паставіць на ногі пяць і больш дзяцей — сапраўдны жаночы подзвіг, які заслугоўвае высокай адзнакі мацярынскай доблесці.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 95 за нараджэнне і выхаванне пяцёрых і больш дзяцей былі ўзнагароджаны больш за 100 шматдзетных маці нашай краіны. Сярод іх і пяць жыхарак нашага рэгіёну. Узнагарода сведчыць аб пашане і падтрымцы ў нашай краіне шматдзетных маці.

У Палацы культуры г. Салігорска адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння Ордэна Маці шматдзетным мамам Салігорскага раёна. Ганаровыя госці цёпла і сардэчна павіншавалі прысутных у зале маці, а ў іх асобе і ўсіх жанчын раёна. Ордэнам Маці ў гэты дзень былі адзначаны: Ірына Булка (5 дзяцей), Марына Валасевіч (5 дзяцей), Таццяна Заблоцкая (5 дзяцей), Наталля Лопан (5 дзяцей), Аксана Майсейчук (5 дзяцей). Ордэн маці салігорскім жанчынам уручалі старшыня Салігорскага раённага Савета дэпутатаў Ала Калеева і намеснік старшыні Салігорскага райвыканкама Людміла Цыбуленок. Усе ўдзельніцы ўрачыстага прыёму атрымалі кветкі і падарункі.

Print Friendly, PDF & Email