Главная >> Карысная інфармацыя >> Здабываем даўгапалых (вузкапалых) ракаў правільна

Здабываем даўгапалых (вузкапалых) ракаў правільна

$ |

Здабыча фізічнымі асобамі даўгапалага (вузкапалага) рака рэгламентуецца пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 699 ад 2 чэрвеня 2006 года «Аб зацвярджэнні Правілаў здабычы, нарыхтоўкі і (або) закупкі дзікіх жывёл, якія не адносяцца да аб'ектаў палявання і рыбалоўства». У адпаведнасці з гэтым, ракалоўкай з'яўляецца прылада для здабычы ракаў, якая прадстаўляе сабой сеткаваты квадрат (круг) з дыяганаллю (дыяметрам) не больш за 100 сантыметраў з замацаванай у цэнтры прынадай (пад'ёмнік адкрытага тыпу) або пастку (даўжынёй не больш за 100 см) з адным ці некалькімі (не больш за 5) ўваходамі з дыяметрам уваходнага адтуліны не больш за 70 сантыметраў (закрытага тыпу).

 

Здабыча даўгапалага (вузкапалага) рака забараняецца:

 

у рыбалоўных угоддзях Брэсцкай і Гомельскай абласцей – з 20 сакавіка па 18 мая, Мінскай, Магілёўскай і Гродзенскай абласцей – з 1 красавіка па 30 мая, Віцебскай вобласці – з 10 красавіка па 8 чэрвеня, а таксама яйцаносных самак і самак з лічынкамі на працягу ўсяго года;

 

 

  • з даўжынёй цела менш 10,5 см (ад вастрыя рострума да канца тэльсона);
  • з выкарыстаннем больш за тры ракалоўкі на чалавека (грамадзянамі ў асабістых мэтах);
  • з пакіданнем ракаловак без візуальнага кантролю, а таксама з выкарыстаннем іх у цёмны час сутак (грамадзянамі ў асабістых мэтах);
  • з выкарыстаннем асвятляльных прыбораў і (або) плавальных сродкаў, а таксама лоўля рукамі ў цёмны час сутак;
  • з выкарыстаннем аквалангаў і іншых прылад для здабычы дзікіх жывёл, за выключэннем ракаловак (грамадзянамі ў асабістых мэтах).
  • Норма здабычы даўгапалага (вузкапалага) рака складае не больш за два кілаграмы на чалавека ў суткі.

 

 

Мікалай НОВІК, намеснік начальніка Салігорскай МРІ АЖ і РС

Print Friendly, PDF & Email