Главная >> Навіны Салігорска >> Кіраўнік раёна ацаніў умовы працы сельгасработнікаў

Кіраўнік раёна ацаніў умовы працы сельгасработнікаў

$ |

5 красавіка ў гарадскім пасёлку Чырвоная Слабада на тэрыторыі СГФ ААТ «Салігорскі райаграсэрвіс» прайшла нарада па пытаннях сельскай гаспадаркі з удзелам старшыні Салігорскага райвыканкама Алега Паскробка, кіраўнікоў і работнікаў сяльгасарганізацый раёна.

Удзельнікі сустрэчы наведалі машынна-трактарны парк і жывёлагадоўчую ферму «Салігорскага райаграсэрвіса», дзе азнаёміліся з умовамі працы работнікаў.

У ходзе мерапрыемства былі падведзены вынікі па вытворчасці сельгаспрадукцыі за 1 квартал 2019 года. Акрамя таго, абмяркоўвалася навядзенне парадку ў гаспадарках, а таксама ахова працы і тэхніка бяспекі на вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

 

 

Print Friendly, PDF & Email