Главная >> Грамадства >> Дзе ў Салігорску будзе «Парк сямейных дрэў»?

Дзе ў Салігорску будзе «Парк сямейных дрэў»?

$ |

У нашым горадзе новая ініцыятыва. Салігорскі РК ГА «БРСМ», а таксама Салігорская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Салігорскага раёна пры ўдзеле Салігорскай раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» рэалізуе новы рэспубліканскі праект «Парк сямейных дрэў». Ідэя цікавая, накіраваная на паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі ў горадзе, а таксама патрыятычнае і грамадзянскае выхаванне.

 

 

Старт акцыі - 13 красавіка ў 11.00 у раёне вадаёма па вул. Лясной. Падчас мерапрыемства арганізатары і актывісты пасадзяць новыя дрэвы. Удзельнікамі рэспубліканскага праекта «Парк сямейных дрэў» будуць маладыя і шматдзетныя сем'і Салигорскага раёна.

Print Friendly, PDF & Email