Главная >> Новости Беларуси >> Год малой родины >> «Навесці парадак там, дзе жывём»: дэпутацкі суботнік

«Навесці парадак там, дзе жывём»: дэпутацкі суботнік

$ |

Дэпутацкі суботнік сёння прайшоў у лесапаркавай зоне каля «Планеты дзяцінства». У ім бралі ўдзел 33 народныя выбраннікі (трыццаць з раённага і тры з абласнога Савета дэпутатаў). Дэпутаты чысцілі падлесак ад дзікай параслі, збіралі зрэзаныя галінкі, якія з дапамогай тэхнікі «Солігорсквадаканала» вывозіліся на палігон для далейшай перапрацоўкі.

 - 2019 - Год малой радзімы, - адзначыла старшыня Салігорскага раённага Савета дэпутатаў Ала Васільеўна Калеева. - Таму асабліва актуальна навесці парадак на зямлі там, дзе мы жывем. Сваім прыкладам мы хочам прадэманстраваць важнасць удзелу кожнага чалавека ў агульнай справе, бо калі да нас далучацца і іншыя неабыякавыя салігорцы, то наш горад стане яшчэ чысцей і прыгажэй.

 

 

 

 

 

Print Friendly, PDF & Email