Главная >> Грамадства >> Вялiкдзень Пасха каталiцкая

Вялiкдзень Пасха каталiцкая

$ |

У нядзелю, 1 красавіка, вернікі каталікі, у тым ліку і парафіяне касцёла Св. Францішка ў г. Салігорску адзначаць адно з галоўных хрысціянскіх святаў - Вялікдзень. Больш за дзве тысячы гадоў светлае Уваскрасенне Езуса Хрыста аб'ядноўвае людзей верай у перамогу дабра над злом, святла над цемрай, жыцця над смерцю і абвяшчае адвечныя каштоўнасці - веру, надзею, любоў.


 “Але Хрыстус уваскрос з мёртвых,

першынец з памерлых.

Бо як смерць праз чалавека,

Так праз чалавека і ўваскрасенне з мёртвых.

Як у Адаме ўсе паміраюць,

Так у Хрысце ўсе ажывуць”.

(Кар. 15, 20-22)

 

 

Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

Вялікдзень – гэта час трыумфу веры і надзеі, час узмацнення веры ў Божую моц Хрыста Збаўцы. Жадаем вам, каб велікодныя Святы прынеслі  радасць, супакой і Божую дабрыню, каб умацавалі ў вас веру, надзею і любоў.

Няхай Уваскрасенне Хрыста, якое нясе адраджэнне, дае сілу пераадолець жыццёвыя цяжкасці і дазволіць з верай і надзеяй глядзець у будучыню.

Настаяцель касцёла св. Францыска айцец  Сабеслаў

 

Літургіі на Святы Пасхальны Трыдуум

Вялікі Чацвер 29 сакавіка

Літургія апошняй вячэры Пана Езуса – 18.00.

Вялікая Пятніца 30 сакавіка

Літургія Мукі Пана – 18.00

Крыжовы шлях – 18.30.

Вялікая Субота 31 сакавіка

Святая імша - 21.00.

У Вялікую Суботу асвячэнне велікодных страў адбудзецца  ў 10.00, 11.00, 15.00, 17.00, 19.50.

Велікодная Нядзеля 1 красавіка

Святочная імша - 6.30, 11.00.

 

Print Friendly, PDF & Email