Главная >> Навіны Салігорска >> Горад задымлены, але пажараў у экасістэме не зарэгістравана

Горад задымлены, але пажараў у экасістэме не зарэгістравана

$ |

Задымленасць Салігорска 24 красавіка ўстрывожыла салігарчанаў. Па якой прычыне над горадам навіс смог, цікавяцца многія гараджане і звяртаюцца ў рэдакцыю раённай газеты.           

Як паведамілі нам у Салігорскім гаррайаддзеле па надзвычайных сітуацыях, за мінулыя суткі і па цяперашні час у цэнтр аператыўнага кіравання не паступалі паведамленні аб загаранні лесу, сухой расліннасці і тарфянікаў.            Між тым у інтэрнэце з'явіліся паведамленні пра пажары ў прыродных экасістэмах некаторых раёнаў Мінскай, Магілёўскай, Гродзенскай, Гомельскай вобласцей.           

З раніцы 23 красавіка праводзяцца мерапрыемствы па ліквідацыі пажару ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Там гарыць сухая расліннасць на балотах і ў лесе. Паводле інфармацыі Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, агульная плошча пажару склала 200 га (50 га - лес, 150 га - сухая расліннасць). Для ліквідацыі пажару были задзейнічаны ратавальнікі, лясгасы, арганізацыі раёна. Працуюць 2 верталёты МІ-8 авіяцыі МНС. Вядзецца авіяцыйны маніторынг становішча.

Print Friendly, PDF & Email