Главная >> Чалавек і закон >> Інспектары выявілі больш за сто парушэнняў

Інспектары выявілі больш за сто парушэнняў

$ |

За студзень-жнівень 2019 года работнікамі Салігорскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету выяўлена 121 парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства. З іх:

 

  • парушэнняў правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства – 41;
  • парушэнняў правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання – 5;
  • парушэнняў правілаў лесакарыстання – 65;
  • іншых парушэнняў – 10.
  • Канфіскавана 160 сетак, агульнай даўжынёй 7 кіламетраў 750 метраў, а таксама 30 забароненых прылад рыбалоўства. Канфіскаваны, здадзены, залічаны, знішчаны 61 кілаграм незаконна здабытай рыбы.
  • Канфіскавана 6 адзінак агнястрэльнай зброі, з іх 4 незарэгістраваныя.
  • Канфіскавана іншых прылад палявання – 5.
  • Выяўлена 86 метраў кубічных незаконных парубак дрэў.
  •  

Мікалай НОВІК, намеснік начальніка Салігорскай МРІ АЖіРС

Print Friendly, PDF & Email