Главная >> Чалавек і закон >> Падпальшчык аўтамабіля затрыманы

Падпальшчык аўтамабіля затрыманы

$ |

У ноч на 13 мая ў двары дамоў на вуліцы Наруцкого г. Салігорска загарэўся аўтамабіль «Volkswagen». Супрацоўнікі імліцыі, якія прыбылі да месца здарэння, заўважылі, што ўзгаранне машыны пачалося з багажніка. Гэта  наводзіла на думку аб падпале.

Следча-аператыўнай групай было ўстаноўлена, што злы намер, сапраўды, меў месца. Падпал аўтамабіля здзейсніў 39-гадовы раней судзімы жыхар Салігорска, у якога з аўтаўладальнікам склаліся непрыязныя адносіны.

Дарэчы, разам з аўтамашынай «Volkswagen» з-за агню пацярпеў і транспартны сродак, які знаходзіўся паблізу.

У цяперашні час падпальшчык затрыманы. Праводзяцца следчыя дзеянні. Адзначым, што разам з аўтамашынай «Volkswagen» з-за агню пацярпеў і транспартны сродак, які знаходзіўся паблізу.

  Зламысніку, які неўзабаве паўстане перад судом, пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў за наўмыснае знішчэнне маёмасці. Нанесены матэрыяльны ўрон прыйдзецца пакрыць.

 

Print Friendly, PDF & Email