Главная >> Чалавек і закон >> Парушаем: за красавік-2019 – 2 адміністрацыйных пратаколы і 1 затрыманне

Парушаем: за красавік-2019 – 2 адміністрацыйных пратаколы і 1 затрыманне

$ |

З 20 па 25 красавіка 2019 года работнікамі Салігорскай міжраённай інспекцыі складзена 2 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

20 красавіка 2019 года ў дачыненні да В. складзены адміністрацыйны пратакол па ч. 1 арт. 15.35 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Грамадзянін В., 1972 года нараджэння, жыхар в. Вялікі Быкаў Слуцкага раёна, які працуе, 20 красавіка 2019 года да 11 гадзін 30 хвілін на рацэ Сівельга паблізу в. Вялікі Быкаў Слуцкага раёна ажыццяўляў здабычу рыбы з выкарыстаннем забароненых прылад рыбалоўства – сеткі з лёскі, даўжынёй 17,2 метры, і сямі сеткавых экранаў («тэлевізараў»), вырабленых з лёскі.

Рыбы грамадзянін В. не здабыў. Забароненыя прылады рыбалоўства канфіскаваныя падчас агляду.

23 красавіка 2019 года ў дачыненні да грамадзяніна С. складзены адміністрацыйны пратакол па ч.1 арт.35 КаАП Рэспублікі Беларусь.

Грамадзянін С., 1973 года нараджэння, жыхар в. Мазуршчына Салігорскага раёна, які працуе, 23 красавіка 2019 года да 15 гадзін 30 хвілін на р. Случ паблізу в. Мазуршчына Салігорскага раёна ажыццяўляў здабычу рыбы з выкарыстаннем забароненых прылад рыбалоўства – сеткі пад'ёмнай, вырабленай з капронавай ніткі, з памерам сеткавага палатна 1,8х1,8 метры, памер вочка 25х25 мм і сеткавага экрана («тэлевізара»), вырабленага з лёскі, даўжынёй 1,3 метры, вышынёй 0,5 метры, памер вочка 30х30 мм.

Рыбы грамадзянін С. не здабыў. Забароненыя прылады рыбалоўства канфіскаваныя падчас агляду.

У ходзе правядзення палявога кантрольнага мерапрыемства 26 красавіка 2019 года ў 22 гадзіны 10 хвілін супрацоўнікамі салігорскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету на Салігорскім вадасховішчы паблізу в. Лістападавічы Салігорскага раёна Мінскай вобласці затрыманыя грамадзянін Ю., 1969 года нараджэння, непрацуючы, і грамадзянін В., 1982 года нараджэння, непрацуючы, абодва жыхары г. п. Старобін Салігорскага раёна, якія з выкарыстаннем забароненай прылады рыбалоўства – сеткі з лёскі, даўжынёй 72 метры, незаконна здабылі 29 асобін ляшча агульнай вагой 24,35 кг і 3 асобіны карася сярэбранага агульнай вагой 2,54 кг. Агульная вага незаконна здабытай рыбы склала 26,89 кг.

У момант затрымання пры сабе ў вышэй згаданых грамадзян таксама знаходзіліся дзве сеткі з лёскі ў сухім стане.

У выніку незаконных дзеянняў вышэй згаданых грамадзян навакольнаму асяроддзю нанесена шкода ў памеры 270 базавых велічынь, або 6885 (шэсць тысяч восемсот восемдзесят пяць) рублёў.

Улічваючы наяўнасць прыкмет складу злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 281 КК Рэспублікі Беларусь, у дзеяннях вышэй згаданых грамадзян, на месца здарэння выклікалася САГ Салігорскага РАУС.

У ходзе агляду месца здарэння канфіскаваны 3 сеткі з лёскі, агульнай даўжынёй 197,5 метры, незаконна здабытая рыба агульнай вагой 26,89 кг, касцюм рыбацкі, 2 палімерных мяшкі белага колеру, 2 веласіпеды.

***

У цэлым за студзень-красавік 2019 года работнікамі Салігорскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету выяўлена 74 парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства:

з іх

парушэнняў правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства – 16;

парушэнняў правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання – 3;

парушэнняў правілаў лесакарыстання – 46;

іншых парушэнняў – 9.

Канфіскавана 23 забароненых прылады рыбалоўства.

Канфіскавана, здадзена, залічана, знішчана 39 кілаграмаў незаконна здабытай рыбы.

Канфіскавана 3 адзінкі агнястрэльнай зброі, 2 з іх незарэгістраваныя.

Канфіскавана іншых прылад палявання – 5.

Выяўлена 11 метраў кубічных незаконных парубак дрэў.

Мікалай Новік, намеснік начальніка Салігорскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

 

Print Friendly, PDF & Email