Главная >> Чалавек і закон >> Работа са зваротамі грамадзян. Наказаны 15 службовых асоб

Работа са зваротамі грамадзян. Наказаны 15 службовых асоб

$ |

У 1 квартале 2019 года ў Камітэт дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці паступіла 272 звароты грамадзян і юрыдычных асоб (у тым ліку ў пісьмовай форме - 194, вуснай - 78), што на 40 менш аналагічнага перыяду мінулага года.

Большасць зваротаў грамадзян звязана з рашэннем камунальна-бытавых праблем, капітальным рамонтам жылля, добраўпарадкаваннем тэрыторый і рамонтам дарог.Мясцовым органам улады і арганізацыям вобласці па выніках разгляду Камітэтам зваротаў ўдалося вырашыць шэраг надзённых праблем грамадзян.Так, па выніках разгляду калектыўнага звароту жыхароў в. Валерьяново Мінскага раёна завершаны работы па будаўніцтву трансфарматарнай падстанцыі і добраўпарадкаванню тэрыторыі, аднаўленню дэмантаванай веласіпеднай дарожкі за кошт сродкаў забудоўшчыка.Таксама пасля разгляду звароту ў Камітэце вырашана  пытанне паляпшэння жыллёвых умоў жыхаркі г. Смалявічы (у аднапакаёвай кватэры пражывалі тры сям'і).Аднак занепакоенасць у Камітэта дзяржкантролю выклікае авелічэнне колькасці зваротаў грамадзян па пытаннях парушэнняў заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах. Камітэтам ўнесены прапановы Міністэрству юстыцыі Рэспублікі Беларусь па ўдасканаленні заканадаўства пры ажыццяўленні асобных адміністрацыйных працэдур (складаныя і шматступенныя працэдуры).

Усяго за названы перыяд да адміністрацыйнай адказнасці па выніках разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб прыцягнуты 13 службовых асоб, да дысцыплінарнай - 2 чалавекі. Кантроль  за выкананнем заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб працягваецца.

Кіраванне экспертна-прававой работы і зваротаў грамадзян Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці