Главная >> Чалавек і закон >> Стартавала акцыя «Дзяржтэхагляд»

Стартавала акцыя «Дзяржтэхагляд»

$ |

7 жніўня ў Салігорскім раёне, як і па ўсёй рэспубліцы, стартавала прафілактычная 10-дзённая акцыя «Дзяржтэхагляд», падчас якой супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі сумесна з прадстаўнікамі УП "Белтэхагляд" будуць выяўляць факты эксплуатацыі транспартных сродкаў, якія не прайшлі тэхнічны агляд, а таксама падробленыя адзнакі у дакументах аб праходжанні дзяржаўнага тэхнічнага агляду.

 

Не сакрэт, што тэхнічна няспраўны аўтамабіль можа прадстаўляць сур'ёзную пагрозу для ўсіх  удзельнікаў дарожнага руху, і ўсё ж многія аўтаўладальнікі праяўляюць бестурботнасць у гэтым пытанні.  У 2019 годзе, як паведаміў часова выконваючы абавязкі і справы начальніка АДАІ Салігорскага РАУС Сяргей Прыма, на Міншчыне прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці звыш 37 тысяч кіроўцаў, якія не прайшлі дзяржтэхагляд, і 968 службовых асоб - за тое, што дапусцілі да ўдзелу ў дарожным руху аўтамабілі з тэхнічнымі няспраўнасцямі. Нагадаем, што за кіраванне транспартнымі сродкамі, якія не прайшлі дзяржтэхагляд, прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры ад 1 да 3 базавых велічынь. За паўторнае такое правапарушэнне - ад 2 да 5 базавых велічынь. У цяперашні час 1 базавая велічыня складае 25,5 рубля.