З 1 красавіка 2019 года стартаваў Нацыянальны конкурс «Прадпрымальнік года» ў намінацыях:
- «Паспяховы старт»;
- «Стабільны поспех» (у дадзенай намінацыі дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў);
- «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці»;
- «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг».
Суб'екты гаспадарання, якія жадаюць прыняць удзел у Конкурсе, павінны накіраваць свае заяўкі ў райвыканкам (каб. 243, кантактны тэлефон 22-07-13). Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2019 года. Удзел у конкурсе бясплатны.
Падрабязная інфармацыя аб правядзенні Конкурсу размешчана на прэзентацыйнай старонцы конкурсу (www.предприниматель-года.бел) і на сайце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь у частцы пра Нацыянальным коккурсе «Прадпрымальнік года» (economy.gov.by> ru / nac-konkurs-ru / ).
Популярные новости


