Главная >> Культура >> Гран пры ад Планеты Дружбы

Гран пры ад Планеты Дружбы

$ |

Першы Міжнародны фестываль-конкурс нацыянальных сучасных мастацтваў «Планета дружбы» сабраў гасцей у Мінску 13 красавіка. «Планета дружбы» новы фестываль, які праходзіў пры падтрымцы Саюза музычных дзеячаў Беларусі. Асноўная мэта-захаваць і развіць нацыянальную спадчыну народа Рэспублікі Беларусь.

Арганізатары конкурсу запрасілі ўсіх, хто жыве творчасцю, мастацтвам, падтрымлівае пачынанні юных музыкантаў, мастакоў, танцораў. На адной вялікай прафесійнай сцэне выступілі таленавітыя вакалісты, харэографы, музыканты з Беларусі, Расіі і Украіны. Адораныя салігорцы на конкурсе прадставілі наш рэгіён.

На міжнародным конкурсе-фестывалі нацыянальных сучасных мастацтваў «Планета дружбы» ацанілі па вартасці ўзровень падрыхтоўкі нашых хлопцаў. Народны эстрадны аркестр «Юнацтва Палесся» ДУА «Палац культуры г.Салігорска» пад кіраўніцтвам Леаніда Карташова быў удастоены Гран пры ў намінацыі «інструментальнае выканальніцтва» (аркестр, змяшаная група).

За захаванне нацыянальнай сучаснай культуры кіраўніку народнага эстраднага аркестра «Юнацтва Палесся» ДУА «Палац культуры г. Салігорска» Леаніду Карташову ўручылі падзячны ліст ад арганізатараў фестывалю: «Дзякуем Вам за плённую працу, творчы падыход, вялікі асабісты ўклад у музычна-эстэтычнае выхаванне падрастаючага пакалення і актыўны ўдзел у Міжнародным фестывалі-конкурсе нацыянальных сучасных мастацтваў «Планета Дружбы»»

Print Friendly, PDF & Email