Главная >> Культура >> Тэатран-line-чатырохдзённы фестывальны тур у Салігорску

Тэатран-line-чатырохдзённы фестывальны тур у Салігорску

$ |

28 сакавіка ў Дзіцячай школе мастацтваў г. Салігорска пачаў працу адкрыты фетываль-форум тэатральнага мастацтва "Тэатрон-line-2019". Каля дваццаці калектываў з краін блізкага і далёкага замежжа выступяць на сцэне. Сярод удзельнікаў фестывалю юныя тэатралы са Славакіі, Расіі, Украіны і нават Непала.

 

На адкрыцці фестывалю начальнік упраўлення ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Таццяна Кірбай адзначыла, што фестываль праходзіць у знакавы для Салігорскага раёна год, пажадала ўдзельнікам поспеху і натхнення. Дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Алег Шчэрбоў і кіраўнік праекта Вольга Смалюгова былі рады вітаць як знаёмых удзельнікаў фестывалю, так і пачаткоўцаў.

Арганізатары фестывалю імкнуліся зрабіць праграму максімальна насычанай і карыснай. На працягу чатырох дзён будуць праводзіцца майстар-класы, круглыя сталы, сустрэчы. Дзіцячая школа мастацтваў запрашае аматараў і прыхільнікаў тэатральнага мастацтва! Атрымлівайце асалоду ад атмасферы і ацэньвайце ўзровень удзельнікаў фестывалю. Сачыце за навінамі на нашым сайце.