У Салігорску з'явілася Алея сямейных дрэў. Яе 13 красавіка заклалі ў лесапаркавай зоне, каля вадаёма па вуліцы Лясной.
У нашым горадзе алея з'явілася ў рамках рэалізацыі праекта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі «Парк сямейных дрэў». Яго сутнасць у тым, каб стварыць па ўсёй краіне паркі і алеі, дзе кожная сям'я зможа пасадзіць сваё дрэва з нагоды значнай падзеі - шлюбу, нараджэння дзіцяці і іншых. Побач з дрэвам можна будзе ўсталяваць таблічку з інфармацыяй пра сям'ю і даглядаць за ім у далейшым.
Так, у лесапаркавай зоне Салігорска зараз ёсць новая алея, на якой ужо высаджана 30 маладзенькіх клёнаў. Першымі зрабіць гэта атрымалі права маладыя і шматдзетныя сем'і шахцёрскай сталіцы, а таксама сем'і ганаровых грамадзян нашага раёна.
Популярные новости


