Вырасцім патрыётаў

$ |

2018 год аб’яўлены Годам малой радзімы. У ДУА “Краснаслабодскі  дзiцячы яслі-сад № 1 «Лянок» праводзіцца вялікая работа па выхаванні падрастаючага пакалення, прывіцці любові да малой радзімы.

 

Гонар за сваю Радзiму, разуменне непаўторнасці i багацця культурных  традыцый свайго краю  адыгрывае найважнейшую ролю ў станаўленнi асобы  дзiцяцi. Лепшымi якасцямi маленькага грамадзянiна з’яўляюцца добрыя адносiны да жывога мiру, прыхiльнасць да малой радзiмы, спагадлiвасць i павага да людзей. Зразумела, што ўсё гэта фармiруецца з самага ранняга дзяцiнства.

 

Любоў да роднай прыроды, уменне адчуваць яе прыгажосць – гэта i ёсць пачатак патрыятызму, любоў да зямлi, на якой ты жывеш.

Прырода Краснай Слабады, багацце яе лясоў, лугоў, рэчкi Вызенкi, прудоў адкрываюць вялiкiя магчымасцi для выхавання ў дзяцей гэтага пачуцця.

У практыцы работы нашага садка назапашваецца цiкавы вопыт па выхаванні ў дзяцей дашкольнага ўзросту пачуцця любовi да роднага краю.

Гэтая задача вырашаецца ва ўсiх вiдах дзейнасцi: на занятках, прагулках, экскурсiях, гульнях, у працы, быту.

Распрацавана шмат аўтарскiх праграм па азнаямленні дзяцей з цікавымі і гістарычна значымымі мясцінамі Краснай Слабады.

Так, мною падрыхтавана праграма «Вызенка – край мой родны», якая фармiруе патрыятычныя пачуцці да малой радзімы праз азнаямленне з асаблiвасцямi роднага краю.

Тут выхаванцы атрымлiваюць першапачатковыя ўяўленнi пра жыццё i быт  жыхароў Краснай Слабады (Вызны), пра раслiнны свет, пра жывёл i птушак. Першае знаёмства з родным пасёлкам пачынаецца з легенды аб утварэннi Вызны, пазней перайменаванай  у Красную Слабаду.

Перш чым пазнаёмiцца з тым цi iншым аб’ектам, праводзiцца вялiкая папярэдняя работа. Напрыклад, каб пайсцi на экскурсию да рэчкi Вызенкi, адбылося шэраг розных заняткаў: разважанні наконт таго, што значыць малая радзіма; чытанне пазнавальнай лiтаратуры аб жыццi рэк; гутаркi з дзецьмi аб воднай сферы; назiраннi за ўтварэннем лёду на лужах; разглядванне фотаздымкаў ракi Вызенкi, яе мастоў; знаёмства з картамі Беларусі, Мінскай вобласці, Салігорскага раёна і  Краснай Слабады; вывучэнне маршруту і г.д.

Падчас экскурсіі на рэчку дзецi даведваюцца, што Вызенка - маленькi ручаёк ракi Морач, па якой можна даплыць да Чорнага мора, дзе так любяць адпачываць людзi. Рака - гэта супольнiцтва, дзе ўсе адзiн другому патрэбны: i раслiны, i жывёлы. У рацэ водзяцца розныя рыбы.  Трэба берагчы ваду заўсёды i ўсюль, бо яна - адна з самых дзiўных рэчаў на планеце, надзейны сябар i памочнiк, без вады немагчыма жыццё. Децям прапануецца яшчэ раз палюбавацца прыгажосцю  Вызенкi і намаляваць рэчку ў групе ў другой  палове дня.

Мы верым i не губляем надзеi, што нашы выхаванцы вырастуць сапраўднымi грамадзянамi сваёй краiны і ніколі не забудуць сваёй малой радзімы.

Святлана  Мiкалаеўна Дзелiковiч, выхавальнiк вышэйшай катэгорыi ДУА “Краснаслабодскі  дзiцячы яслі-сад № 1 «Лянок»

 

Print Friendly, PDF & Email