Даўгоўскі сельскі дом культуры сустракаў гасцей хлебам-соллю і народнымі песнямі ўдзельнікаў семінара-практыкума па стварэнні саламяных пукаў. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінскага аблвыканкама, ДУ «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці», упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Салігорскага райвыканкама, а таксама ДУК «культурна-дасугавы цэнтр Салігорскага раёна».
Да біялогіі саламяныя павукі не маюць дачынення. Так называліся падвесныя канструкцыі з саломы, якія размяшчаліся ў дамах нашых продкаў з рытуальнымі мэтамі. Больш падрабязна аб сакральным прызначэнні, абярэгавых уласцівасцях дадзеных вырабаў распавяла гасцям семінара кіраўнік народнай студыі дэкаратыўна-прыкладной творчасці «Валошкі» Марыя Валатовіч.
Прадстаўнікі дзевяці раёнаў Мінскай вобласці пазнаёміліся не толькі з гісторыяй і традыцыямі самых старажытных упрыгожванняў-абярэгаў, але і пад кіраўніцтвам вопытных майстроў пастараліся стварыць нескладаныя энергетычныя назапашвальнікі (у саламяных павукоў была і такая функцыя) самастойна. Загадчык аддзела традыцыйнай творчасці ДУ «МОЦНТ» Вольга Хачкова адзначыла, што падобныя мерапрыемствы дазваляюць калегам абменьвацца цікавым вопытам, захоўваць звычаі, перадаваць унікальныя рамёствы будучым пакаленням, а на аснове традыцый ствараць непаўторныя сучасныя рэчы.
Удзельнікі семінара таксама пазнаёміліся з іншымі напрамкамі, якія падтрымліваюць і развіваюць кіраўнік і выхаванцы студыі. Госці былі ўражаныя разнастайнасцю і якасцю вырабаў. Пра гісторыю Салігорскага раёна запазычылі веды з фільма «Мой край-маё неба».
Популярные новости


