Главная >> Новости региона >> Рэгіяналья сустрэча у партызанскім Зыславе

Рэгіяналья сустрэча у партызанскім Зыславе

$ |

  Партызанскі аэрадром на выспе Зыслаў (Любанскі раён) падчас вайны быў вядомы ва ўсім Савецкім Саюзе. Мемарыяльны комплекс, усталяваны на месцы гібелі лясных салдат, рэгулярна становіцца месцам сустрэч для тых, хто прайшоў сцежкамі вайны, і іх удзячных нашчадкаў.

  30 красавіка ўшанаваць памяць герояў Вялікай Айчыннай сабраліся прадстаўнікі Любанскага і Салігорскага раёнаў. Ініцыятарам мерапрыемства выступіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юлія Мурына пры падтрымцы дэпутата абласнога Савета дэпутатаў Аляксандра Іголка, а таксама старшыні Любанскага савета дэпутатаў Андрэя Драбудзька. Ва ўнікальным месцы партызанскай славы сабраліся і прадстаўнікі раённых тэрытарыяльных цэнтраў, саветаў ветэранаў, а таксама грамадскіх арганізацый Любаншчыны.

Гісторыя Зыслава сапраўды ўнікальная - у пачатку саракавых востраў быў акружаны непраходнымі балотамі, а таму ў час нямецкай акупацыі тут атабарыліся Мінскі падпольны абкам партыі і штаб партызанскага злучэння, а ў кастрычніку 1941-га пачала працаваць падпольная друкарня, дзе друкаваліся рэспубліканскія газеты "Звязда", "Чырвоная змена", раёнкі.

  Ўспаміны ветэранаў і песні ваенных гадоў гучалі асабліва пранікнёна ў звонкага цішыні выспы і ў асяроддзі нямых сведкаў страшных падзей - леса, зямлянак, ваеннай тэхнікі.

Ветэраны Салігоршчыны - Міхаіл Дурноў, Уладзімір Пыжык, Філіп Лёгкі, Павел Дрэнь, Віктар Цесавец і Уладзімір Купцэвіч - далі наказ пашыраць круг зносін ветэранаў Салігорскага і Любанскага раёнаў, і пажадалі ўсім жыхарам нашай краіны мірнага неба і дабрабыту.

 

 

Print Friendly, PDF & Email