Главная >> Новости региона >> Як захаваць жыццё і здароўе работнікаў-задачу вырашаў прафсаюзны актыў

Як захаваць жыццё і здароўе работнікаў-задачу вырашаў прафсаюзны актыў

$ |

Грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы стаў галоўнай тэмай пашыранага семінара-нарады. Сустрэча праходзіла ў адміністрацыйным корпусе УСП «Трэст «Раммантажбуд». Удзельнікамі семінара сталі старшыні галіновых прафсаюзаў, тэхнічныя інспектары працы галіновых прафсаюзаў, старшыні раённых аб'яднанняў прафсаюзаў і старшыні першасных прафсаюзных арганізацый, а таксама спецыялісты па ахове працы арганізацый і прадпрыемстваў, прадстаўнікі пракуратуры Мінскай вобласці.

Старшыня Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Віктар Маліноўскі пазначыў асноўныя пытанні парадку дня:

- Адна з мэтаў семінара-бяспека нашых людзей. І самае галоўнае - як яе забяспечыць. Выбар месца сустрэчы не выпадковы. Мы мэтанакіравана глядзелі тое прадпрыемства, якое, на наш погляд, працуе ў найбольш складаных умовах. Структурныя падраздзяленні УСП «Трэст «Рэммантажбуд» размяшчаюцца ў розных кропках.

 

 

Папярэдне Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі правяла «мазгавы штурм» з нашымі тэхнічнымі інспектарамі, каб пераарыентаваць грамадскіх інспектараў, якія працуюць першасных прафсаюзных арганізацыях, каб яны больш прадуктыўна працавалі, звярталі пільную ўвагу на тыя ці іншыя недахопы. На жаль, нягледзячы на шматпланавую і маштабную працу, выключыць траўмы і гібель людзей на вытворчасці пакуль не ўдалося. Таму мы хочам дэталёва разабраць і зразумець, што перашкаджае выкананню задачы.

 

 

 

Таксама на мерапрыемстве прысутнічаў старшыня Салігорскага райвыканкама Алег Паскробка:

- Пасля заканчэння семінара варта не проста пакласці на стол кіраўніку праграму і справаздачу аб выкананні, а ўнесці канкрэтныя прапановы. Што трэба зрабіць, каб не дапусціць траўматызм на вытворчасці або мінімізаваць рызыкі ў галіне аховы працы.

Старшыня пазначыў, што многія праблемы маглі быць вырашаны яшчэ на стадыі падрыхтоўкі. Калі загадзя разабраць сітуацыю, комплексна падысці да распрацоўкі той ці тэхналогіі, пралічыць рызыкі, то многія пытанні проста не ўзнікнуць.

 

 

 

Print Friendly, PDF & Email