Главная >> Грамадства >> «Белая Русь» - вынікі і задачы. Справаздачна-выбарная канферэнцыя адбылася

«Белая Русь» – вынікі і задачы. Справаздачна-выбарная канферэнцыя адбылася

$ |

На справаздачна-выбарнай канферэнцыі Салігорскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь», якая адбылася напярэдадні ў актавай зале ААТ «Беларуськалій», падведзены вынікі і дадзена ацэнка работы раённай арганізацыйнай структуры за справаздачны перыяд, разгледжаны шэраг арганізацыйных пытанняў, а таксама пазначаны шэраг задач па далейшым развіцці «Белай Русі». Ганаровымі гасцямі канферэнцыі сталі намеснік старшыні рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Сяргей Пігараў і кіраўнік раёна Алег Паскробка.

У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Ларыса Жукава і дэлегаты пярвічных арганізацый. У ходзе канферэнцыі былі заслуханы справаздачныя даклады аб рабоце арганізацыі старшыні РГА «Белая Русь», старшыні кантрольна-рэвізійнай камісіі, праведзены выбары Савета і кантрольна-рэвізійнай камісіі. У справаздачы старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Ларыса Жукава адзначыла, што арганізацыя за справаздачны перыяд актыўна працавала, рэалізоўвала рашэнні III З'езда, асноўных палажэнняў Статута і праграмы аб'яднання, накіраваных на вырашэнне задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, забеспячэнне грамадскай падтрымкі палітыкі прэзідэнта РБ. Ларыса Жукава падкрэсліла, што ні адна важная падзея ў жыцці раёна не абыходзіцца без удзелу членаў «Белай Русі». Арганізацыя з'яўляецца пастаянным удзельнікам мерапрыемстваў, прысвечаных дзяржаўным святам і памятным датам, розных акцый, сацыяльных праграм і ініцыятыў. Да таго ж, самі выступаюць ініцыятарамі праектаў, дабрачынных акцый і т. д.

Агульным галасаваннем дэлегатаў канферэнцыі праца раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» за справаздачны перыяд прызнана здавальняючай. Старшынём пэна пераабралі дзеючага старшыні Ларысу Жукаву. Завяршылася канферэнцыя ўручэннем ва ўрачыстай абстаноўцы членскіх білетаў і памятных сувеніраў новым членам «Белай Русі», які ўступіў у шэрагі грамадскага аб'яднання, а таксама ўзнагароджаннем самых актыўных членаў арганізацыі.

Print Friendly, PDF & Email