У рамках рэспубліканскай акцыі "Не пакідайце дзяцей адных!» работнікі Салігорскага ГРАНС правялі бацькоўскі сход у ДУА «Яслі-сад № 40 г. Салігорска».
Мамам і татам выхаванцаў дзіцячага сада спадабаўся фармат сустрэчы. З пачатку бацькам было прапанавана на час адчуць сябе школьнікамі і адказаць на пытанні інспектара МНС, падымаючы як у школе руку.
Затым бацькі з малымі наведалі цэнтр бяспекі, абсталяваны ў сярэдняй школе № 6 нашага горада. Усе атрымалі незабыўныя ўражанні пасля таго, як наведаліся у «Пакой дапоўненай рэальнасці», лабірынт бяспекі, на трэнажорах адпрацавалі прыёмы выратавання чалавека, які праваліўся пад лёд, а таксама аказалі першую дапамогу пацярпеламу, “патушылі” пажар ў “лесе” і г.д. Гарэшце госці цэнтра бяспекі атрымалі падарункі ад Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Популярные новости


