Главная >> Грамадства >> Падапечныя бальніц сястрынскага і палеатыўнага сыходу Салігорскага і Любанскага раёнаў атрымалі падарункі да Вялікадня

Падапечныя бальніц сястрынскага і палеатыўнага сыходу Салігорскага і Любанскага раёнаў атрымалі падарункі да Вялікадня

$ |

Светлае і самае вялікае (таму што доўжыцца на працягу тыдня) свята Вялікдзень напоўнена цяплом, удзелам і добрымі справамі. Добрымі, перш за ўсё, у адносінах да старых и хворых, чыё жыццё пазбаўлена любові і клопату блізкіх. Увазе і падарункам яны заўсёды радуюцца, як дзеці, і вельмі ўдзячныя кожнаму, хто падзяляе з імі гэтакую знамянальную падзею, як Вялікае царкоўнае свята.
  Наведаць падапечных сястрынскага і палеатыўнага сыходу Салігорскага і Любанскага раёнаў (а гэта больш за сто чалавек) прыехалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Юлія Мурына, старшыня Салігорскай раённай грамадскай арганізацыі "Беларускі саюз жанчын" Аксана Кукліцкая і прадстаўнікі Салігорскага тэрытарыяльнага цэнтра. Прыехалі не з пустымі рукамі, а з яйкамі і пасачкамі, якія ласкава падалі салігорскія птушкафабрыка і хлебазавод. Сваю лепту ўнеслі і падапечныя аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра, якія аздобілі яйкі, надаўшы ім традыцыйны чырвоны колер - сімвал жыцця і надзеі. Асвятліў велікодныя сімвалы іерэй Уладзімір Варашкевіч, настаяцель прыхода храма Свяціцеля Георгія Магілёўскага г.п. Чырвоная Слабада. Не застаўся без увагай і персанал бальніцы, якому Аксана Кукліцкая падарыла кнігу аб салігорскай зямлі.