На любімым сэрцу Палессі ў вялікае свята - Дабравешчанне - сумленнай люд шанаваў памяць продкаў і радаваўся вясне!
Разам з ветлівымі гаспадарамі вёскі Гаўрыльчыцы ў атмасферу весялосці, добрых песень і скокаў акунуліся і шматлікія госці. Каб зразумець, колькі вясновых фарбаў і радасці нясе з сабой гэтае свята, вядома, лепш пабываць на ім самому - старадаўні абрад "Закалыхванне» тут святкуюць з спрадвечных часоў! Вас сустрэнуць з ўсмешкамі і пажадаюць добрага здароўя, накормяць духмянай юшкай і пачастуюць бярозавым сокам! А якія тут пякуць бліны, пірагі і кашу! З печы! Ад чыстага сэрца!
Пра самое свята чытайце ў свежым выпуску раёнкі, ну а фотазамалёўкі, думаем, пацешаць вочы і зробяць панядзелкаваю раніцу больш сонечнай!
Популярные новости


