Гэта займальнае і пазнавальнае мерапрыемства было арганізавана для будучых прызыўнікоў ваенным камісарыятам Салігорскага і Любанскага раёнаў і кіраўніцтвам 969-й базы рэзерву танкаў, якая размешчана у п. Урэчча.
На экскурсію ў вайсковую частку адправіліся на чале з начальнікам аддзела прызыву ваеннага камісарыята падпалкоўнікам Аляксеем Дубровай каля 20 хлопчыкаў і дзяўчынак з Салігорскага раёна і 10 — з Любанскага.
Гасцей сустрэў на КПП в.а. камандзіра вайсковай часткі падпалкоўнік Віталь Паўленка. Пасля праведзенага інструктажу па патрабаванням і мерам бяспекі, госці адправіліся ў музей баявой славы.
Гісторыя вайсковай часткі вядзе свой адлік з 1950 года. На працягу амаль 70 гадоў частка ажыццяўляла прыём і перадачу, рамонт і абслугоўванне, а ў выпадку неабходнасці - і ўтылізацыю бронетэхнікі.
Які хлапчук не марыў патрымаць у руках сапраўдную стрэльбу ці аўтамат! У музеі хлопцы азнаёміліся з ўзорамі стралковага зброі як сучаснага перыяду, так і часоў Вялікай Айчыннай вайны, Першай сусветнай.
Ад «тэорыі» экскурсанты перайшлі да «справы» — пабывалі ў казармах, спальнях, пакоях вольнага часу вайскоўцаў. Пазнаёміўшыся з салдацкім побытам, хлопцы, зразумела, зацікавіліся ўмовамі праходжання службы. Гасцям не проста прадставілі ўзоры танкаў Т-72, БМП-1, БТР-70, але і было дазволена пасядзець у бронетэхніцы.
Ці трэба казаць пра тое, што экскурсія ўдалася. Дадому будучыя прызыўнікі вярталіся з незабыўнымі ўражаннямі.
Популярные новости


