Главная >> Навіны Салігорска >> Абмеркаванне законапраектаў. Дэпутат А.А. Рыбак наведаў прадпрыемствы

Абмеркаванне законапраектаў. Дэпутат А.А. Рыбак наведаў прадпрыемствы

$ |

Разам з удзелам у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 74-й гадавіне Перамогі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэй Рыбак працягнуў у акрузе працу па абмеркаванні законапраектаў, якія ў цяперашні час разглядаюцца ў Парламенце.

Так, Андрэй Анатольевіч сустрэўся з кіраўніцтвам і спецыялістамі КУП “Разлікова-касавы цэнтр г. Салігорска”. Там размова ішла пра сістэму працы дыспетчарскай службы 115, аб удасканаленні работы са зваротамі грамадзян па прадастаўленні і якасці жыллёва-камунальных паслуг.

Падчас сустрэчы з кіраўніцтвам Салігорскага РАУС і аддзела Дзяржаўтаінспекцыі ў дэпутата адбылася гутарка па пытаннях бяспекі руху, прафілактыкі правапарушэнняў і барацьбы з нарказлачыннасцю. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі законапраекты “Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дарожным руху”, “Аб унясенні змяненняў у артыкул 328 Крымінальнага кодэксу  Рэспублікі Беларусь”.

Пытанням транспартнай сувязі ў шахцёрскай сталіцы заўсёды надавалася асаблівая ўвага. З кіраўніцтвам Аўтобуснага парка № 1 г. Салігорска дэпутат Андрэй Рыбак, які, нагадаем,  з'яўляецца старшынёй Пастаяннай камісіі па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі, абмеркаваў развіццё транспартна-маршрутнай сеткі ў г. Салігорску пасля  будаўніцтвам новых мікрараёнаў і ў сувязі з атрыманымі зваротамі грамадзян.

 

Print Friendly, PDF & Email