Урачысты мітынг, прысвечаны дню вышэйшых сімвалаў народа – Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга, - адбыўся на пляцоўцы ля памятнага знака, усталяванага ў гонар 70-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Прадстаўнікі раённай улады, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровы грамадзянін Салігорска-Міхаіл Дурноў, ветэран працы, Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці – Валерый Карчагін, прадстаўнікі грамадскіх фарміраванняў і навучэнцы школ горада сабраліся, каб сустрэць дзяржаўнае свята, якое адзначаецца ў нашай краіне вось ужо дваццаць чацвёрты раз.
Як сказаў лідар маладзёжнага руху Салігоршчыны Арцём Жаўнерык, " усе мы павінны памятаць пра тое, што дзяржаўныя сімвалы не проста адлюстроўваюць незалежнасць нашай краіны, гэтая незалежнасць далася беларускаму народу вельмі дорага, і каму, як не сучаснай моладзі, берагчы і прымнажаць дасягнутае!». А лепшым пацвярджэннем таму стануць добрая вучоба і паспяховае засваенне прафесій.
Галоўным момантам мерапрыемства з'яўляецца ўзняцце сцяга на флагшток, і сёлета гэтага ганаровага права быў удастоены навучэнец гімназіі №3, выдатнік вучобы і актыўны ўдзельнік творчых конкурсаў – Яўген Карпец.
Са словамі пажадання да тых, каму будаваць будучыню Беларусі, звярнуўся Ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці Валерый Карчанін і ўручыў дзецям, якія ўступілі ў шэрагі БРСМ, членскія білеты.
Кульмінацыяй свята стала традыцыйнае ўскладанне кветак да памятнага знаку.
Популярные новости


