Суботнік для вас гэта сумны занятак? Можам прапанаваць альтэрнатыву! Як вам ідэя экалагічнага квэста? Спартыўна, азартна і з карысцю для горада. А вось вам і падрабязнасці.
20 красавіка ў Салігорску пройдуць «Чыстыя гульні». Гэта каманднае экалагічнае спаборніцтва па зборы смецця на час. Акрамя хуткасці яшчэ і заданне-сабранае смецце разабраць для далейшай перапрацоўкі па катэгорыях: «папера», «шкло»і «пластык». Арганізатары прапануюць прынесці патройную карысць: даць другое жыццё смеццю, палепшыць экалагічную абстаноўку і прывесці ў парадак зону адпачынку.
Пройдуць спаборніцтвы ў лесапаркавай зоне горада Салігорска ў раёне «Сцежкі здароўя». Удзельнікамі спаборніцтваў можа стаць каманда ў колькасці 5 чалавек ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў (заяўку можна адправіць у групу ВКонтакте «Моладзь Салігоршчыны|БРСМ»).
Рэгістрацыя каманд да 10.40 на «Калабку». Старт спаборніцтваў - у 11.00. Арганізатар спаборніцтваў - РК ГА "БРСМ". Пераможцаў чакаюць узнагароды.
Популярные новости


