Главная >> Навіны Салігорска >> Дабрачынны Аматарскі забег «СПАРТА-Трэйл» стартуе 2 жніўня. Не прапусціце

Дабрачынны Аматарскі забег «СПАРТА-Трэйл» стартуе 2 жніўня. Не прапусціце

$ |

2 жніўня 2019 года ДУ «Фізкультурна-спартыўны клуб Салігорскага раёна» і прыход храма святой блажэннай Матроны Маскоўскай г. Салігорска запрашаюць прыняць удзел у дабрачынным аматарскім забегу па перасечанай мясцовасці «СПАРТА-ТРЭЙЛ». Пачатак спаборніцтваў у 19.00. 

Пратэстуйце сябе на цягавітасць, хуткасць і спрыт. Прапануецца дзве дыстанцыі: па 5 і 10 км. Месца збору - тэрыторыя будучага касцёла «Святой блажэннай Матроны Маскоўскай» (каля санаторыя «Бярозка»). Усе ўдзельнікі, якія пераадолелі дыстанцыю, узнагароджваюцца памятнымі сувенірамі ад партнёраў і арганізатараў спаборніцтваў.

Стартавы ўзнос - па меркаванні ўдзельнікаў. Сабраныя сродкі будуць перададзеныя на рэабілітацыю і лячэнне падапечнага Салігорскага аддзялення ГА «БРО «Дзеці ў бядзе».

Print Friendly, PDF & Email