Главная >> Навіны Салігорска >> Гістарычная падзея: у Салігорску адбылася эстафета II Еўрапейскіх гульняў «Полымя свету»

Гістарычная падзея: у Салігорску адбылася эстафета II Еўрапейскіх гульняў «Полымя свету»

$ |

Эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў «Полымя свету» працягвае крочыць па нашай краіне. Сёння, 11 чэрвеня, сімвал галоўнай спартыўнай падзеі года прыбыў на Салігоршчыну.

Нагадаем, што Салігорскі раён першым на Міншчыне прынялў эстафету «Полымя свету». У сталіцы беларускіх шахцёраў эстафета агню II Еўрапейскіх гульняў пачалася ля Спартыўна-відовішчнага комплексу. Першым «Полымя свету» ў Салігорску ў гэтай эстафеце пранёс наш зямляк Яўген Лазука – майстар спорту міжнароднага класа, неаднаразовы чэмпіён і рэкардсмен Беларусі, неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў Еўропы, пераможца міжнародных спаборніцтваў, удзельнік Алімпійскіх гульняў у Пекіне ў 2008 годзе і ў Лондане ў 2012 годзе.

Далей эстафету прыняла Марыя Гнедчык - сярэбраны прызёр чэмпіянату свету і чэмпіянату Еўропы па плаванні ў 2018 годзе, навучэнка ДУА «Сярэдняя школа № 85 г. Мінска».

Каля «Калінкі» эстафету прыняў Валерый Папакуль (адвакацкае бюро «Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры»).

 

Print Friendly, PDF & Email