Главная >> Навіны Салігорска >> Хто стаў пераможцам першакрасавіцкага турніру КВЗ?

Хто стаў пераможцам першакрасавіцкага турніру КВЗ?

$ |

Першае красавіка без жартаў? Такога быць не можа! Жартоўныя розыгрышы ад калег, аднакурснікаў і проста сяброў - гэта візітная картка першага дня другога вясновага месяца. А дзе сканцэнтраваная ўся соль гумару і смеху? Вядома ж на турніры КВЗ, які праходзіць традыцыйна першага красавіка ў Салігорску. У гэты раз вясёлыя і знаходлівыя  жартавалі на тэму «Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся». Бо гульня была прысвечана Году малой радзімы і 95-годдзя са дня заснавання Салігорскага раёна.

 

У раённым конкурсе КВЗ восем каманд навучэнскай і працоўнай моладзі змагаліся за Кубак старшыні Салігорскага райвыканкама, а таксама за права прадстаўляць наш рэгіён на абласным этапе КВЗ. Вясёлыя і знаходлівыя падзяліліся на дзве падгрупы. У першай за прыз змагаліся тры каманды навучэнскай моладзі: «Стылёва» (ГУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Салігорскага раёна»), «ПанТы» (УА «Салігорскі Дзяржаўны каледж») і «Малекулы чыстага смеху» (філіял БНТУ «Салігорскі дзяржаўны горна-хімічны каледж»). Канкурэнцыя ў другой была трохі больш. За кубак і права выхаду ў наступны тур спаборнічалі пяць каманд працоўнай моладзі: «Соль$бяры» (ААТ «Трэст» «Шахтаспецбуд»), «3+2» (1 РУ ААТ «Беларуськалій»), «Рудва прадакшн» (2 РУ ААТ  «Беларуськалій»), «4-s мажор»  (4 РУ ААТ «Беларуськалій») і «Панаехалітут» (моладзевы інтэрнат ААТ «Беларуськалій»).

КВЗ у Салігорску па-ранейшаму папулярны. Пацвярджэннем таму стаў поўны зал і папаўненне турніру новымі камандамі. Удзельнікі адыгралі тры конкурсы, сярод якіх прывітанне, видэаконкурс і фрыстайл. Хтосьці быў ярчэй і смялей, камусьці зусім крыху не хапіла балаў да запаветнага кубка. І ўсё ж гульня была цікавай, вясёлай і захапляльнай.

Пераможцамі турніру сталі дзве каманды ў сваіх падгрупах. Гэта «ПанТы» УА «Салігорскі дзяржаўны каледж»  (каманда навучэнскай моладзі) і «Соль$бяры «ААТ «Трэст» Шахтаспецбуд» (каманда працоўнай моладзі). Кубкі уручыў асабіста старшыня Салігорскага раённага выканаўчага камітэта Алег Паскробка. Таксама былі ўручаны падарункі за лепшую мужчынскую і жаночую акцёрскую гульню. У намінацыі перамаглі Аляксандр Верхаводка (каманда «Панаехалі Тут») і Дар'я Мелешчанка (каманда «3+2»). Усе ўдзельнікі і члены судзейскай калегіі атрымалі памятныя медалі 95-годдзя Салігорскага раёна.

 

Print Friendly, PDF & Email