Прадстаўнікі натарыяльных акругаў правялі сустрэчу ў сталіцы, на якой падвялі вынікі мінулага года. Адкрыла сход старшыня Беларускай натарыяльнай палаты Наталля Барысенка. У сходзе таксама прыняў удзел намеснік міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь Мікалай Старавойтаў. Завяршыўся сход урачыстым узнагароджаннем.
Сярод пераможцаў конкурсу названыя і салігорцы. У рэспубліцы налічваецца больш за 60 натарыяльных кантор, у якіх працуе адзін натарыус. Канкурэнцыя ў конкурсе была высокай. І ўсё ж, па выніках працы ў 2018 годзе ў намінацыі «Лепшая натарыяльная кантора» ўзнагароду атрымала натарыяльная кантора г.п. Старобін Салігорскага раёна Мінскай абласной натарыяльнай акругі. Спецыялісты адзначылі працу канторы за высокі ўзровень абслугоўвання насельніцтва, актыўны ўдзел у прававой асвеце грамадзян і няўхільнае выкананне дзеючага заканадаўства.
Кіраўніцтва падзякавала натарыяльнае супольнасць за праведзеную працу, пажадаўшы натарыяту не спыняцца на дасягнутым і актыўна развівацца, павышаць кваліфікацыю, рэалізоўваць асноўныя задачы па забеспячэнні правоў і законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Популярные новости


