Главная >> Навіны Салігорска >> Купацца дазволена!

Купацца дазволена!

$ |

У пачатку лета ўсталявалася выдатнае цёплае надвор'е, таму можна адкрываць пляжны сезон. У Салігорскім раёне ўжо вызначаны зоны адпачынку на водных аб'ектах, дзе можна бяспечна не толькі пазагараць, але і паплаваць. Адпаведнае рашэнне Салігорскага райвыканкама за нумарам 450 было прынята 25.03.2019 года. Усяго афіцыйна адкрыта 4 аб'екты:

- пляжная зона Салігорскага вадасховішча ў г. Салігорску;

- месца адпачынку на р. Вызенка г. п. Чырвоная Слабада па вул. Янкі Купалы;

- пляжная зона вадаёма аг. Гоцк;

- пляжная зона вадаёма ў В. Саковічы.

Супрацоўнікі Салігорскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі правялі адбор і даследаванне вады на паказчыкі бяспекі ў месцах купання. Па стане на 27.05.2019 г. купанне на вадаёмах Салігорскага раёна органамі дзяржаўнага санітарнага нагляду не забаронена.

І не забывайце аб мерах бяспекі ў гарачае надвор'е! Варта па магчымасці абмежаваць знаходжанне на вуліцы з 12.00 да 16.00 гадзін. Лепш за ўсё насіць светлую, свабодную і зручную вопратку з натуральных тканін, не забываць аб галаўных уборах і сонцаахоўных акулярах. У гарачыя дні павялічыць колькасць ужывання вадкасці (вада, зялёны чай ці травяныя настоі) і, адпаведна, абмежаваць ужыванне кавы, газаваных напояў, адмовіцца ад алкаголю і тлустай ежы. Прыемнага адпачынку!

Print Friendly, PDF & Email