Главная >> Навіны Салігорска >> Міні-кірмаш вакансій пройдзе ў Салігорску 15 жніўня

Міні-кірмаш вакансій пройдзе ў Салігорску 15 жніўня

$ |

Як паведамілі ў аддзеле занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Салігорскага райвыканкама міні-кірмаш вакансій пройдзе ў Салігорску 15 жніўня 2019 года.

 Грамадзяне, якіх цікавіць тэма працаўладкавання, змогуць атрымаць інфармацыю аб свабодных працоўных месцах, умовах і ўзроўні аплаты працы, а таксама пракансультавацца па пытаннях занятасці, перанавучання і атрымання субсідый на арганізацыю ўласнай справы.

 Міні-кірмаш вакансій пройдзе ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Салігорскага райвыканкама па адрасе: вул. Маладзёжная, 9. Час правядзення-з 10.00 да 12.00.

Print Friendly, PDF & Email