Главная >> Навіны Салігорска >> Названая дата выпускнога балю-2019

Названая дата выпускнога балю-2019

$ |

Выпускны баль-2019 для навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі пройдзе ў Салігорску ў суботу, 8 чэрвеня. Пра гэта «Шахцёру» паведамілі ва ўпраўленні адукацыі, спорту і турызму Салігорскага райвыканкама. 

Урачыстасць на цэнтральнай плошчы горада прызначана на 19.00. Пасля выпускнікі, педагогі і бацькі адправяцца ў свае ўстановы адукацыі, дзе свята працягнецца. 

Яшчэ адна кранальная падзея: «Апошні званок» - празвініць для рабят 30 траўня. Пасля гэтага яны будуць здаваць выпускныя экзамены, якія пройдуць 1, 3 і 5 чэрвеня. 

 

Выпускнікі 9 класаў будуць здаваць тры абавязковыя пісьмовыя іспыты па вучэбных прадметах "Беларуская мова", "Руская мова" і "Матэматыка". Даты правядзення - 4, 6, 8 чэрвеня адпаведна. 
Пісьмовыя іспыты па завяршэнні навучання і выхавання на II і III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць у перыяд з 1 па 8 чэрвеня 2019 года.

Print Friendly, PDF & Email