Главная >> Навіны Салігорска >> # НИКИТАБУДЕТХОДИТЬ - дабрачынны фестываль сабраў больш 3000 рублёў

# НИКИТАБУДЕТХОДИТЬ – дабрачынны фестываль сабраў больш 3000 рублёў

$ |

У парку «Чатырох стыхій» 28 ліпеня 2019 года моладзевы актыў ААТ «Беларуськалій» і Салігорскае аддзяленне ГА «БРА «Дзеці ў бядзе» правялі вялікае дабрачыннае мерапрыемства ў падтрымку Мікіты Шалаева. Фестываль # НИКИТАБУДЕТХОДИТЬ сабраў разам усіх, хто не праходзіць міма чужой бяды.

Праграма атрымалася цікавай і разнапланавай. Калектываў ААТ «Беларуськалій» і творчыя людзі Салігорска падрыхтавалі канцэрт, Салігорскі ГРАЧС і рыцарскі клуб «Вольны птах» паказальныя выступленні. Для самых маленькіх працавалі аніматары і аквагрымеры. На дабрачынным кірмашы можна было набыць вырабы ручной працы і кандытарскую прадукцыю. Цікавасць у публікі выклікаў аўкцыён. Практыка даволі незвычайная для Салігорска. Разыгрываліся наступныя лоты: горны ровар; электронная кніга; фітнес-бранзалет; партатыўная калонка да тэлефона і планшэта; кошык касметыкі; абанементы на наведванне фітнес-клуба; сертыфікаты ў студыю прыгажосці; два квіткі на канцэрт гурта «Рукі ўверх»; адзенне з байкерскай сімволікай. Завяршыўся вечар шоў мыльных бурбалак ад Івана Вавілава;

Арганізатары прыклалі максімум намаганняў, каб нядзельны вечар для салігарчан стаў незабыўным, а Мікіта атрымаў не толькі маральную, але і фінансавую падтрымку. Да ініцыятывы моладзевага актыву ААТ «Беларуськалій» і Салігорскага аддзялення ГА «БРА» «Дзеці ў бядзе» далучыліся арганізацыі і аб'яднанні нашага горада: Салігорскі ГРАЧС, рыцарскі клуб «Вольны птах», байкеры з супольнасці «IRON PRIDE МС», студыя прыгажосці «Шакалад», кампанія «Oriflame», сэрвіс ПГУП «Вінатан» і многія іншыя.

Падчас дабрачыннага фестывалю было сабрана 3244 Беларускія рублі і 20 у. а. атрыманыя сродкі будуць перададзеныя сям'і Мікіты Шалаева.

Print Friendly, PDF & Email