Главная >> Навіны Салігорска >> Патрэбная размова напярэдадни Дня Перамогі

Патрэбная размова напярэдадни Дня Перамогі

$ |

 Напярэдадні Дня Перамогі на базе рэстарана «Церам» адбылася традыцыйная сустрэча ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны з кіраўніцтвам Салігорскага раёна.

 

   Выслухаць спадзяванні заслужаных людзей шахцёрскага краю і дапамагчы ім у вырашэнні надзённых пытанняў прыйшлі старшыня Салігорскага райвыканкама Алег Паскробка, начальнік упраўлення па ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Таццяна Кірбай, галоўны інжынер "Трэста "Шахтаспецбуд" Аляксандр Зубаў, памочнік генеральнага дырэктара "Беларуськалія" Вадзім Шумак, а таксама старшыня раённага Савета ветэранаў Галіна Пятрашка і адказны сакратар арганізацыі Алена Карповіч.

   Уладзімір Пыжык, Павел Дрэнь, Міхаіл Дурноў, Клаўдзія Грыцэвіч, Віктар Цесавец, Іосіф Ільюшчыц, Зінаіда Грышкова, Філіп Лёгкі, Іван Дзялендзік - кожны з іх распавёў пра свой ваенны лёс і пра тое, як склалася жыццё ў мірны час. Варта адзначыць, што сустрэча была падобная хутчэй на размову па душах. Усе ветэраны шчыра дзякавалі кіраўнікоў раёна, а таксама кіраўніка нашай дзяржавы - Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнке - за належную ўвагу да франтавікоў, працаўнікам тылу і блакаднікам.

  Безумоўна, пытанне грамадзянска-патрыятычнага выхавання было і застаецца ў ліку самых актуальных, бо яно  звязана з тым, хто і як будзе займацца лёсам нашай краіны ўжо заўтра. І тут усе былі адзіныя ў меркаванні, што сапраўдны патрыятызм пасеяць у душы моладзі можна толькі разам. У сучасным грамадстве ідэя патрыятызму павінна стаць тым самым стрыжнем, вакол якога сфармуюцца гатоўнасць моладзі да актыўных дзеянняў на карысць Радзімы. І хто, як не нашы дарагія ветэраны, акажуць у гэтым самую важкую ролю. Бо іх жыццё – дастойны прыклад і сапраўдны арыенцір ў няпростым сучасным свеце.

 

 

Print Friendly, PDF & Email