Главная >> Навіны Салігорска >> Салігоршчына прыме «Полымя свету»

Салігоршчына прыме «Полымя свету»

$ |

11 чэрвеня Салігорскі раён прыме эстафету агню II Еўрапейскіх гульняў «Полымя свету». Яна стартавала 3 траўня ў Рыме і завершыцца 21 чэрвеня ўрачыстым запальваннем чары алімпійскага агню на галоўнай пляцоўцы II Еўрапейскіх гульняў - Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама».

Мерапрыемства абяцае быць маштабным і відовішчным. Факеланосцы пранясуць агонь па цэнтральнай частцы горада. Маршрут стартуе ад спартыўна-відовішчнага комплексу, затым пройдзе праз вул. К. Заслонава, пр. Міру, вул. Казлова і завяршыцца на цэнтральнай плошчы.

Эстафета агню прыбыла ў Беларусь пасля замежнага этапу ў нядзелю, 12 мая. На мяжы быў урачыста запалены факел «Полымя свету» для яго далейшага руху па рэспубліцы. Першым горадам краіны, у які адправілася эстафета агню, стаў Брэст.

У цэлым агонь II Еўрапейскіх гульняў пранясуць праз 55 населеных пунктаў на тэрыторыі 8 краін. Агульная працягласць шляху складзе 7700 км.