Главная >> Навіны Салігорска >> Салігоршчына святкуе Дзень Перамогі: фотаэпізоды свята

Салігоршчына святкуе Дзень Перамогі: фотаэпізоды свята

$ |

Салігоршчына святкуе 74-ую гадавіну Вялікай Перамогі.

 


Святочныя мерапрыемствы пачаліся з самай раніцы з автамоташэствія «Перамога дзеда – мая Перамога». Удзельнікі святочнага автамотапрабега разам з кіраўніцтвам Салігорскага раённага выканаўчага камітэта і ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны накіраваліся да мемарыяльнага комплексу савецкім воінам, партызанам і землякам на развілцы дарог у г. п. Старобін. Там адбыўся ўрачысты мітынг «Праз усё прайшлі і перамаглі!», у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады, кіраўнікі і работнікі прадпрыемстваў, раённых арганізацый грамадскіх аб'яднанняў і проста неабыякавыя грамадзяне.

 

- 9 мая - самы святы, самы галоўны для кожнага жыхара Беларусі свята. Гэта дзень, які ўвасобіў у сабе святую памяць аб народным подзвігу ў гады Вялікай Айчыннай вайны, - звярнуўся да прысутных на мітынгу старшыня Салігорскага раённага выканаўчага камітэта Алег Паскробка. - Дарагія ветэраны! Мы ў неаплатным даўгу перад вамі. Нізкі паклон і ўдзячнасць усім, хто выпакутаваў і заслужыў Перамогу. Абяцаем захаваць і прымножыць дабрабыт краіны, якую вы для нас адстаялі. Шчыра жадаю ўсім свету, дабра і шчасця. З Днём Перамогі!

 

 

Далей урачыстасці працягнуліся ў парку «Чатырох стыхій». Адным з самых маштабных і відовішчных мерапрыемстваў стала патрыятычная акцыя «Беларусь памятае», у якой прынялі ўдзел навучэнцы раёна. Па закліку душы далучыліся да іх і проста неабыякавыя салігорцы.

«Мы жывыя, а іх няма... Я хачу, каб памяць пра маіх родных і ўсіх людзей, якія заваявалі для нас Перамогу, жыла!», - пракаментавала нам сваё жаданне далучыцца да акцыі адна з жыхарак Салігорску, якая прыйшла ў парк з партрэтамі сваіх сваякоў.

 

 

Культурна-масавая праграма, якая разгарнулася ў парку «Чатырох стыхій», будзе доўжыцца да самага вечара, а затым працягнецца на цэнтральнай плошчы. Нагадаем, што завершыцца свята ў Салігорску масавым выкананнем песні «Дзень Перамогі» і салютам у гонар герояў-пераможцаў.