Главная >> Навіны Салігорска >> «Сям'я - пачатак усіх пачаткаў» - віншаванні і падарункі для шматдзетных сем'яў раёна

«Сям’я – пачатак усіх пачаткаў» – віншаванні і падарункі для шматдзетных сем’яў раёна

$ |

Творчая праграма, прысвечаная Міжнароднаму Дню сям'і «Сям'я пачатак ўсіх пачаткаў» прайшла ў Палацы культуры г. Салігорска напярэдадні свята. Цёплыя словы і музычныя нумары гучалі ў гонар шматдзетных сем'яў Салігорскага раёна. Сакратар Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы, вёскі Чыжэвічы, протаіерэй Мікалай Лабынько зачытаў віншавальны адрас епіскапа Слуцкага і Салігорскага Антонія.

На сцэне ўшаноўвалі сем'і Букшынскіх, Койка, Самуйліч, Алізар. Прадстаўнікі дзвюх сем'яў Макаранка і Рудэні не змаглі прысутнічаць на свяце, але і пажаданні, і падарункі знойдуць сваіх адрасатаў. Таксама вядучыя нагадалі, што ў красавіку гэтага года прайшоў занальны тур абласнога конкурсу «Шматдзетная сям'я Міншчыны 2019», дзе Салігорскі раён прадстаўляла сям'я Круковічаў. Салігорцы выйшлі ў фінал і будуць прадстаўляць наш рэгіён у абласным конкурсе 17 мая ў г. Слуцку.

Са сцэны прагучаў таксама заклік да творчых і актыўных сем'яў Салігорскага раёна. Яны могуць прыняць удзел у фестывалі сямейнай творчасці «Таленавітыя разам». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Салігорскага раёна, сумесна з Палацам культуры г. Салігорска. Прыём заявак на ўдзел у конкурсе працягваецца.

Print Friendly, PDF & Email