Главная >> Навіны Салігорска >> Традыцыйныя зімовыя забавы

Традыцыйныя зімовыя забавы

$ |

Традыцыі святкавання Каляд узыходзяць яшчэ да язычніцтва. За стагоддзі абрад змяніўся, на месныя павер’і аказала ўплыў праваслаўная царква. Зараз мы маем нейкі сімбіёз розных вераванняў, якія даволі мірна існуюць у адным культурным асяроддзі. Нават у трэцім тысячагоддзі Каляды не згубілі свайго значэння.

 


 

Работнік чытальнай залы Салігорскай цэнтральнай бібліятэкі, кіраўнік літаратурна-краязнаўчага аб’яднання “Вытокі” Ніна Мікалаеўна Мігун паведаміла аб рабоце, якая вядзецца у бібліятэцы па захаванні спадчыны:

 

 - Сёння функцыі бібліятэкі заключаюцца не толькі у тым, каб выдаць запатрабаваныя чытачамі кнігі. Адным з галоўных прыярытэтаў у працы грамадскай установы з’яўляецца краязнаўства. Асабліва гэта праца актывізавалася пасля таго, як на базе чытальнага зала нашай бібліятэкі стварылі літаратурна-краязнаўчае аб’яднанне “Вытокі”. Мэтай удзельнікаў аб’яднання стала фарміраванне патрыятычных пачуццяў маладых людзей. Гэтаму спрыяе вывучэнне этнаграфічных, гістарычных, культурных здабыткў нашай спадчыны, тых мясцін, где нарадзіліся і пражываем, а таксама ўдзел у нашых шматлікіх тэматычных мерапрыемствах.

 

Літаратурна-краязнаўчае аб’яднанне супрацоўнічае на працягу ўжо трох гадоў з гімназіей № 3 г. Салігорска. Вынік сумеснай пленнай працы можна было убачыць у чытальнай зале Цэнтральнай бібліятэкі. Удзельнікі аб’яднання “Вытокі”, вучні старэйшых классаў гімназіі № 3 прапанавалі прыняць удзел у мерапрыемстве, якое аб’яднала аутэнтычнае абрадавае дзейства і сучаснасць. Гучалі песні на беларускай мове, перад публікай прайшлі  традыцыйныя героі Каляд: Каза, Мядзведзь, Гаспадар, калядоўшчыкі. Удзельнікі абрада прапанавалі ўсім, хто пысутнічаў у якасці гасцей, паспрабаваць шчасця ў калядных гаданнях. Лідзія Чакрыжова, Алена Разумоўская, Валянціна Бабко-Аляшкевіч чыталі вершы на тэму калядных святкаванняў.

 

Мерапрыемствы, якія праводзяцца у бібліятэцы, запамінаюцца сваім асобым настроем, прадуманнасцю і каларытам. Кожны імкнецца ўнесці крышку цеплыні і утульнасці. Удзельнікі аб’яднання імкнуцца зацікавіць моладзь, вызваць інтарэс да вывучэння беларускай культуры, абрадаў і звычаяў нашых продкаў.  Настаўніца беларусскай мовы і літаратуры гімназіі № 3 Вера Усеваладаўна Чадовіч старанна адбірае матэрыял для кожнага выступлення. Арганізатары мерапрыемстваў спадзяюцца, что, стаў дарослымі, сённяшнія школьнікі прадоўжаць працу захавання нашай спадчыны. 

 

 


 

 

 

 

0_dsc0818.jpg

 

0_dsc0822.jpg

 

0_dsc0823.jpg

 

0_dsc0824.jpg

 

0_dsc0825.jpg

 

0_dsc0844.jpg

 

0_dsc0847.jpg

 

0_dsc0850.jpg

 

0_dsc0858.jpg

 

0_dsc0866.jpg

 

0_dsc0869.jpg

 

0_dsc0877.jpg

 

0_dsc0887.jpg

 

 


Фото и видео автора

 

Print Friendly, PDF & Email